У Чорным моры знішчаны чарговы расійскі карабель
Вялікі дэсантны карабель "Цэзар Кунікаў"
У Чорным моры затануў вялікі расійскі дэсантны карабель "Цэзар Кунікаў". Гэта адбылося ў выніку атакі беспілотнікаў, аперацыю праводзіла Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны, паведамляе Hromadske.
Паспяховую аперацыю правялі спецназаўцы "Групы 13" з дапамогай ударных марскіх дронаў Magura V5, пазней удакладнілі ў ГУР і апублікавалі відэа. Карабель атрымаў крытычныя прабоіны па левым борце і пачаў тануць.
Інфармацыю аб знішчаным караблі ўжо афіцыйна пацвердзілі ў Генеральным штабе УСУ. Там адзначылі, што "у момант паражэння ён знаходзіўся ў тэрытарыяльных водах Украіны каля Алупкі".
Рэсурс "Крымскі вецер" раней паведамляў, што каля 7 раніцы гучалі выбухі, але пускаў ракет не было. Са слоў аднаго з відавочцаў, быў атакаваны расійскі карабель. Пазней было апублікаванае недакладнае відэа пажару ў моры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.