У Крыме паведамляюць пра атаку дронаў на інфраструктуру

Узгаранні ў Крыме / калаж Еўрарадыё
Узгаранні ў Крыме / калаж Еўрарадыё

Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Крыма Сяргей Аксёнаў распавёў аб налёце дронаў на паўвыспу. Паводле яго заяваў, мэта атакі — інфраструктурныя аб'екты.

Тэлеграм-каналы паведамляюць, што пашкоджана нафтабаза ў пасёлку Кастрычніцкае. У тым жа раёне знаходзіцца вайсковая авіябаза"Кастрычніцкае".

Людзі дзеляцца ў сеціве фота і відэа з дронамі і пажарам, які меркавана адбываецца на нафтабазе. За гэта дарадца Аксёнава Алег Кручкоў пагражае ім.

Просім усіх, хто ведае аўтараў гэтых відэа, паведаміць пра гэтых людзей у МУС ці ФСБ, — піша Кручкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі