У Кубку федэрацыі беларускія тэнісісткі згуляюць са зборнай Германіі
У першым раўндзе сусветнай групы Кубка федэрацыі жаночая зборная Беларусі па тэнісе згуляе з камандай Германіі. Паводле лёсавання, якое 24 ліпеня прайшло ў Лондане, матч адбудзецца ў гасцях 9-10 лютага 2019 года. У мінулым розыгрышы Кубка федэрацыі на стадыі чвэрцьфіналу беларускі абыгралі немак у Мінску (3:2).
У іншых парах сустрэнуцца Чэхія і Румынія, Бельгія і Францыя, ЗША і Аўстралія.