У Курапатах праходзіць мітынг “Дзень памяці пра генацыд”
Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам а 13-й гадзіне 3 чэрвеня пачаўся арганізаваны КХП-БНФ і дазволены ўладамі мітынг-рэквіэм “Дзень памяці пра генацыд”.
Як перадае Радыё Свабода, на акцыю сабралася некалькі соцень чалавек. Прысутным зачыталі зварот, перададзены старшынёй Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянонам Пазьняком. У гэтым звароце выказваецца версія, што рэтарацыя, якую збудавалі ў 50 мэтрах ад мемарыялу, будзе застрахаваная і спаленая, а інцыдэнт “зваляць на нацыяналістаў”.
Мітынг прысвечаны 30-годдзю адкрыцця праўды пра ўрочышча пад Мінскам. Даследчыкі мяркуюць, што пад бальшавісцкія рэпрэсіі, якія мелі масавы характар у 1917–1953 гадах, падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна.
Акцыя адбываецца на тле пратэстаў супраць адкрыцця пад самым комплексам рэстарацыі “Паедзем, паядзім”.