У Курапатах затрымалі журналістаў Вольгу Чайчыц і Сяргея Краўчука (відэа)
У Курапатах міліцыянты затрымалі журналістку Вольгу Чайчыц і аператара Сяргея Краўчука. Гэта адбылося пасля прэс-канферэнцыі, якую ладзілі праціўнікі рэстарана "Поедем поедим".
Міліцыянты звінавацілі журналісткаў у парушэнні заканадаўства аб СМІ. Іх прымусілі сесці ў міліцэйскую машыну и даставілі ў аддзяленне ў Бараўлянах. Падчас затрымання Чайчыц уключыла на тэлефоне відэа-трансляцыю ў сацсеткі.
Дарэчы, у 2018 годзе журналістку 14 разоў штрафавалі, вінавацячы ў супрацоўніцтве са спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат” (Польшча) без акрэдытацыі.