У Лагойскім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі

На месцы здарэння

На месцы здарэння / t.me/rodnykraj/

У Лагойскім раёне Мінскай вобласці перакулілася маршрутка "Мінск — Калачы — Мядзел" з пасажырамі. Як паведамляе logoysk.by, здарэнне адбылося каля вёскі Вяпраты. Даішнікі кажуць, што вадзіцель не ўлічыў умовы надвор'я і ў нейкі момант не справіўся з кіраваннем. У выніку мікрааўтобус з'ехаў у кювет па ходзе руху, дзе перакуліўся.

У салоне знаходзіліся 9 пасажыраў. 8 з іх не пацярпелі і змаглі самастойна пакінуць салон. Пацярпела пенсіянерка з Гомельскага раёна, якая не была прышпіленая рамянём бяспекі і атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці. Яе шпіталізавалі.

Аварыі з маршруткамі ў Беларусі адбываюцца амаль штодня. Папярэдні выпадак быў у Оршы, дзе пацярпелі 6 чалавек.

У Лагойскім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі
t.me/rodnykraj/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі