У Латвіі хочуць стварыць міжнародны цэнтр па вяртанні вывезеных з Украіны дзяцей

Сцяг Латвіі

Сцяг Латвіі / pixabay.com

Парламент Латвіі прапануе стварыць міжнародны цэнтр для вяртання ўкраінскіх дзяцей, незаконна вывезеных у Беларусь і Расію, паведамляецца на сайце парламента.

Дэпутаты асудзілі прымусовы вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый: "Гэта не проста выкраданне дзяцей. Гэта выкраданне будучыні Украіны".

Таксама латвійскія парламентары падтрымалі расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда па выяўленні і судовым пераследзе асоб, адказных за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці на тэрыторыі Украіны.

Дэпутаты заклікалі Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа і спецпрадстаўніка генсакратара ААН па пытаннях гвалту ў дачыненні да дзяцей актыўна падключыцца да развязання гэтага пытання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі