У Латвіі закрываюць старую беларускую школу. Чаму гэта не трагедыя?
Школа імя Янкі Купалы ў Рызе
У Рызе закрываюць беларускую школу імя Янкі Купалы, якая працавала там з 1994 года. Напярэдадні новага навучальнага года яна будзе ліквідаваная і далучаная да 86-й Рыжскай сярэдняй школы.
— Вестка пра закрыццё прайшла практычна незаўважна, — піша на сваёй старонцы ў фэйсбуку пісьменнік Уладзімір Лобач. — Гэта ж не пра хатні гвалт. Паказальна, што даведаўся я пра смутны факт ад паляка, знанага славіста і мовазнаўцы Міраслава Янковяка. Уся соль сітуацыі палягае ў тым, што беларуская школа стала ахвярай не "крывавай гэбні", "злачыннага рэжыму" ці гвалту латвійскай дзяржавы, але поўнай індыферэнтнасці ўласна беларусаў.
Са слоў літаратара, дзяржава больш не хоча фінансаваць школу, у якой вучыцца мала беларускіх вучняў.
На першы погляд, навіна можа падацца вельмі сумнай, але прадстаўнік Офіса Ціханоўскай па Латвіі і Эстоніі Віталь Малчанаў, якога Еўрарадыё папрасіла пракаментаваць сітуацыю, супакойвае: прынцыпова нічога для вучняў і настаўнікаў не зменіцца.
Гэта не прыватная школа, якую фінансуюць беларусы
Са слоў нашага суразмоўніка, польская, літоўская ці беларуская школы ў Латвіі — гэта звычайная практыка. Калі, напрыклад, установа прыватная, яе фінансуюць улады ці грамадзяне зацікаўленай краіны.
— Беларускую школку ў Рызе фактычна ніхто і ніколі не падтрымліваў. Гэта муніцыпальная рыжская школа… скажам так, з другой замежнай мовай — беларускай.
Там працуе некалькі педагогаў, якія выкладаюць на беларускай мове.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.