Ліцэю БДУ ўсё ж такі нададуць імя Дзяржынскага

Фелікс Дзяржынскі ў 1912 годзе

Фелікс Дзяржынскі ў 1912 годзе

Ліцэю БДУ ўсё ж такі нададуць імя Фелікса Дзяржынскага.

Чуткі, пра якія Еўрарадыё даведалася першым, пацвердзіліся сёння на сустрэчы дырэктаркі ліцэя Таццяны Мамчыц з кіраўніцтвам БДУ.

Яна перадала рэктару Андрэю Каралю “калектыўны зварот супрацоўнікаў ліцэя” з прапановай надаць навучальнай установе імя “выдатнага ўраджэнца беларускай зямлі” Фелікса Дзяржынскага.

Фелікс Дзяржынскі сапраўды нарадзіўся ў Беларусі. Але найбольшую вядомасць ён набыў як стваральнік і першы кіраўнік ЧК — Надзвычайнай камісіі па барацьбе з сабатажам контррэвалюцыяй. Пры ім былі створаныя першыя савецкія канцлагеры, а сама ЧК набыла крывавую славу.

Дарэчы, у першыя гады савецкай улады Дзяржынскі ўзначальваў таксама камісію па барацьбе з беспрытульнасцю. Можа, гэта натхніла дырэктарку Ліцэя БДУ на новае найменаванне ўстановы?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі