У латвійцаў, якія ўхваляюць вайну Расіі супраць Украіны, забяруць грамадзянства
У латвійцаў, якія падтрымліваюць агрэсію Расіі супраць Украіны, змогуць забраць грамадзянства. Як піша Delfi, 21 красавіка Сойм Латвіі падтрымаў прапанаваныя Мінюстам папраўкі да закона аб грамадзянстве. Яны і "забяспечваюць прававую аснову для пазбаўлення асоб, якія падтрымліваюць ваенныя злачынствы, грамадзянства Латвіі".
62 дэпутаты парламента прагаласавалі "за", супраць быў толькі 1, устрымаліся 14.
Грамадзянства Латвіі могуць пазбавіць чалавека, які "прадставіў значную фінансавую, матэрыяльную, прапагандысцкую, тэхналагічную або іншую падтрымку асобам, дзяржавам..., якія ўчынілі такія дзеянні, як злачынствы супраць міру, генацыд, злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы". Тое ж чакае і асоб, якія ў такіх дзеяннях удзельнічалі.
Вызначаць, ці здзейсніў грамадзянін Латвіі такі учынак, будзе ўстанова дзяржаўнай бяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.