У Лідзе падчас п'янай бойкі мужчына атрымаў малатком у пахвіну

Прыладай злачынства зрабіўся малаток / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Прыладай злачынства зрабіўся малаток / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Трагічна скончыліся зносіны сяброў у Лідзе. Мужчыны выпівалі, адзін сабраўся сыходзіць. Іншы не хацеў яго адпускаць, патрабаваў далейшай камунікацыі. Мужчыны пасварыліся. Слоўная сварка перарасла ў бойку.

Мужчына, які хацеў сыходзіць, схапіў малаток, які прынёс з працы, і паспрабаваў адбіцца ад крыўдзіцеля. Затым малаток аказаўся ў іншага боку канфлікту. У выніку той, хто патрабаваў працягу, нанёс апаненту "не менш за тры ўдары ў вобласць жывата і пахвіны", расказалі ў Гродзенскім УУС.

Пацярпеламу давялося выклікаць хуткую. Яго прааперавалі. У выніку ўдараў грамадзяніну нанесеныя цяжкія цялесныя пашкоджанні, канстатавалі ў міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі