У Лідзе пасля трэніроўкі памёр 10-класнік
У Лідзе пасля планавай трэніроўкі памёр спартсмен, 10-класнік Андрэй Дараховіч. Ён быў навучэнцам аддзялення цяжкай атлетыкі Гродзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву. Трагедыя здарылася ў лідскім філіяле навучальнай установы. Як інфармуе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму, хлопцу стала кепска пасля трэніроўкі. Яму выклікалі хуткую дапамогу. Аднак лекары не змаглі выратаваць жыццё. Праваахоўныя органы праводзяць следчыя мерапрыемствы, высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння.
Мінспорту выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Андрэя Дараховіча.
pixabay.com