У Літве прапануюць лічыць "непажаданымі асобамі" нейтральных тэнісістаў з РБ, РФ

Тэнісістам з Беларусі і Расіі прапануюць забараніць уезд у Літву

Тэнісістам з Беларусі і Расіі прапануюць забараніць уезд у Літву / pexels.com

Нейтральных беларускіх і расійскіх тэнісістаў у Літве прапануюць унесці ў спіс "непажаданых асоб". Гэта дазволіць праводзіць турніры без іх. Такую прапанову агучыў прэзідэнт Літоўскага тэніснага саюза Рамунас Грушас, піша тг-канал "Позірк".

Грушас паведаміў, што Літоўскі тэнісны саюз прыпыніў правядзенне прафесійных турніраў у Літве. Прычына ў тым, што міжнародныя федэрацыі не дазваляюць праводзіць гэтыя спаборніцтвы без прыёму нейтральных спартоўцаў. Па словах Грушаса, адзіная магчымасць абысціся без такіх спартоўцаў — паведамляць ім, што ім забаронены ўезд у Літву.

Дарадца МУС Літвы Она Алексюнене агучыла ўмовы для ўключэння ў спіс "непажаданых асоб". Неабходна, каб чалавек публічна, актыўна падтрымліваў ці ўдзельнічаў у дзейнасці дзяржавы, якая парушае нормы міжнароднага права, ці ўжо быў уключаны ў аналагічны спіс іншай дзяржавы.

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Літвы Дайна Гудзінявічуце кажа, што алімпійскія камітэты краін Балтыі не ўхваляюць удзел беларускіх і расійскіх спартоўцаў у міжнародных спаборніцтвах.

Пасля пачатку расійскай вайны ва Украіне спартоўцы з Беларусі і Расіі трапілі пад міжнародныя санкцыі. Пазней Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў дапускаць спартоўцамў з гэтых краін да ўдзелу ў спаборніцтвах, але пад канкрэтнымі ўмовамі — у іх ліку значыцца і нейтральны статус.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі