У Літве затрымалі чарговую кантрабанду цыгарэт з Беларусі

У Літве затрымалі чарговую кантрабанду цыгарэт з Беларусі

У Літве затрымалі чарговую кантрабанду цыгарэт з Беларусі. У адным выпадку схованку знайшлі ў падлозе грузавіка, які перавозіў тарфяныя брыкеты. Літоўскія мытнікі сутыкнуліся са складанасцямі пры дэмантажы, таму спачатку даставілі толькі частку грузу — 40 тысяч пачкаў цыгарэт на больш за 140 тысяч еўра. Кіроўцу арыштавалі на два тыдні, паведамляе lrmuitine.lt.

У іншым выпадку кантрабандныя цыгарэты (400 скрынак) былі схаваныя сярод грузу бытавой тэхнікі, які везлі ў Літву з Беларусі. Кошт кантрабанды ацанілі на суму больш за 700 тысяч еўра. Кіроўца затрыманы, праводзіцца расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі