У Літве затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты на мільён еўра
У Літве затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты больш чым на мільён еўра. Схованкі былі абсталяваны ў панэлях з драўніны, паведамляе lrmuitine.lt.
Літоўскія мытнікі ўжо ведаюць, што кантрабанда цыгарэт часта хаваецца ў грузавіках, якія вязуць з Беларусі грузы драўніны. Нядаўна затрымалі груз на 2 млн еўра. Але кантрабанду працягваюць везці.
У пункце пропуску "Райгардас” мытнікі праверылі фуру, якая везла кампаніі з Каўнаса панэлі з драўніны, і не памыліліся. Яны знайшлі больш за 300 тысяч пачкаў цыгарэт Minsk Capital MS. Праводзіцца расследаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.