У Літве зноў прапанавалі зачыніць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Мяжа Літвы

Мяжа Літвы / delfi.lt

У Літве прапануюць зачыніць пункту пропуску "Лаварышкес" і "Райгардас" на мяжы з Беларуссю (з беларускага боку — "Катлоўка" і "Прывалка"). З адпаведнай ініцыятывай выступіла Камісія па нацыянальнай бяспецы, перадае LRT.

Летась такую прапанову агучвала міністр унутраных спраў Агне Білатайце пасля таго, як на фоне прыбыцця ў Беларусь расійскіх наймітаў з ПВК "Вагнер" зачынілі пункты пропуску "Шумскас" і "Цвярачус". Тады супраць гэтай ініцыятывы выказаўся прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

6 лютага Камісія па нацбяспецы вярнулася да гэтай прапановы. Таксама камісія рэкамендавала спыніць высадку і пасадку пасажыраў на чыгуначным КПП на памежнай станцыі Кяна і скараціць колькасць дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім пасажырскім перавозчыкам.

Па словах кіраўніка Нацыянальнага цэнтра крызіснага кіравання Вілмантаса Віткаўскаса, паток беларускіх грамадзян праз літоўскую мяжу апошнім часам вырас у паўтара раза. Ён прапанаваў праводзіць больш дэталёвы дагляд людзей, транспартных сродкаў і тавараў.

Цяпер на беларуска-літоўскай мяжы дзейнічаюць чатыры пункты пропуску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі