У Лоеўскім раёне жанчына абурылася штрафам дачкі, і яе затрымаў АМАП

Затрыманне жанчыны амапаўцамі / Кадр з відэа міліцыі

Затрыманне жанчыны амапаўцамі / Кадр з відэа міліцыі

У вёсцы Бывалькі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці жанчына абурылася тым, што ДАІ штрафуе дачку за адсутнасць флікера, і цяпер яна пад крымінальнай справай. З дому яе вывалаклі амапаўцы.

Усё пачалося ў чэрвені, калі інспектар ДПС у вёсцы спыніў дзяўчыну, што ішла па краі праезнай часткі без флікера, а было ўжо цёмна. Калі яна сядзела ў службовым аўтамабілі і на яе складалі пратакол, прыйшла яе маці. Жанчына рэагавала на сітуацыю эмацыйна, абурылася і здымала ўсё на смартфон. А потым апублікавала відэа ў сацсетках. Гэта палічылі абразай супрацоўнікаў у форме.

Ехаць у пастарунак 39-гадовая жанчына адмовілася, таму ў яе хату прыйшлі амапаўцы. Яны выцягнулі гаспадыню і пасадзілі ў службовую машыну. У выніку быў складзены пратакол пра "непадпарадкаванне" — суд прызначыў штраф у памеры 185 рублёў. Нядаўна была распачатая крымінальная справа "за распальванне варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі".

Сёлета ў Гомельскай вобласці за "абразу міліцыянераў" прыцягнулі да адказнасці 137 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі