У Луганск прыбыў другі “гуманітарны канвой” з Расіі

Паводле дадзеных ИТАР ТАСС, у Луганск прыйшло 70 грузавікоў, цяпер машыны разгружаюць. На шляху калону суправаджалі баевікі з гэтак званай ЛНР. Усяго ў калоне 200 грузавікоў. Агульная маса гуманітарнай дапамогі — 2 тысячы тон. Апроч прадуктаў харчавання, у яго ўваходзяць прэпараты для ачысткі вады, электрагенератары ды іншыя сродкі пераадолення гуманітарнай катастрофы.

Першую калону “гуманітарнага канвою” з 280 грузавікоў расійскія ўлады накіравалі на Данбас у аднабаковым парадку. 22 жніўня расійскія КамАЗы” прарваліся праз памежны пункт “Ізварына”. У Чырвоным Крыжы паведамілі, што іх прадстаўнікі не суправаджалі грузавікі ва Украіне, як было дамоўлена раней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі