У Лукашэнкі абмяркоўваюць далейшае эканамічнае развіццё Беларусі
2 жніўня ў Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўваюць далейшае эканамічнае развіццё Беларусі. Асноўныя тэмы — фінансы, інвестыцыі і знешнеэканамічная дзейнасць. На нараду запрасілі не толькі ўрад, але і вышэйшых службовых асобаў і кіраўнікоў сілавых структур. Лукашэнка адзначыў, што гаворка пойдзе і пра актуальныя бягучыя пытанні, і пра стратэгічныя пытанні ("дачыненні з Расіяй у саюзнай дзяржаве"), інфармуе яго прэс-служба.
"Гэтыя пытанні даўно вядомыя і так ці інакш абмяркоўваюцца ў грамадстве і намі, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Не трэба самасправаздач, нейкіх дакладаў. Патрэбныя канкрэтныя прапановы".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хоча пачуць "альтэрнатыўныя пазіцыі".