У Львове падчас ракетнага абстрэлу загінулі пяць чалавек

Ратавальнікі разбіраюць завалы на месцы трапляння расійскай ракеты ў Львоўскай вобласці / ГСЧС
Ратавальнікі разбіраюць завалы на месцы трапляння расійскай ракеты ў Львоўскай вобласці / ГСЧС

Пяць чалавек загінулі ў выніку расійскай ракетнай атакі ў Львоўскай вобласці. Адна з ракет трапіла ў жылую забудову. Пра гэта расказаў старшыня Львоўскай абласной ваеннай дзяржаўнай адміністрацыі Максім Казіцкі.

Першапачаткова паведамлялася пра чатырох загінулых: двух мужчын і дзвюх жанчыны. "У момант падзення ракеты яны былі ў сябе дома", казаў кіраўнік рэгіёну. Ён паведаміў таксама, што завалы яшчэ разбіраюць, пад імі могуць быць іншыя людзі. Пазней ён паведаміў, што з-пад завалаў дасталі яшчэ адно цела. Пажар, які пачаўся пасля падзення ракеты, знішчыў тры жылыя дамы, тры аўтамабілі, гараж і некалькі гаспадарчых пабудоў.

Яшчэ як мінімум адзін чалавек загінуў, двое атрымалі раненні ў выніку ракетнай атакі ў Днепрапятроўскай вобласці. Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскага аблсавета Мікалай Лукашук. Паводле яго слоў, сур'ёзна пашкоджаная энергетычная інфраструктура і прамысловыя прадпрыемствы.

Гэтай ноччу ўкраінская СПА збіла ў небе над краінай 34 з 48 ракет "Калібр" і 4 з 8 дронаў-камікадзэ. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны. Расіяне, з яго слоў, гэтай ноччу здзейснілі 81 пуск ракет рознага базавання. Акрамя "Калібраў" былі ракеты "Кінжал" і С-300, а таксама кіраваныя авіяракеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі