У Магілёве ратавальнікі дасталі з тэхнічнага калодзежа 77-гадовую жанчыну

Ратавальнікі на месцы здарэння / mchs.gov.by
Ратавальнікі на месцы здарэння / mchs.gov.by

Раніцай 22 красавіка ў МНС патэлефанаваў мужчына і распавёў, што яго мама ўпала ў тэхнічны калодзеж на тэрыторыі прыватнага ўчастка.

У бетонную пастку пенсіянерка трапіла праз халатнасць дамачадцаў, якія забыліся закрыць вечка люка, — піша прэс-служба МНС.

Жанчыну выратавалі з калодзежа глыбінёй 2 метры з дапамогай выратавальнай трыножкі і альпінісцкага рыштунку. Пенсіянерка шпіталізаваная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі