У Магілёве жанчына хацела скочыць з 9 паверха. Падзенне ўдалося прадухіліць
Магіляўчанка на брылі гаўбца 9-га паверха
13 жніўня ў Магілёве на вуліцы 30 гадоў Перамогі жанчына хацела скочыць з 9 паверха. Яна выбралася на дах дома, а пазней — на брыль балкона.
Паведамленне пра гэта паступіла ў МНС з міліцыі ў 11:46. Калі ратавальнікі прыехалі на месца выкліку, яны ўбачылі жанчыну, якая стаяла на краі даху балкона дзевятага паверха. З ёй паспрабавалі ўстанавіць кантакт, але беспаспяхова — жанчына не рэагавала на словы.
Пад балконам разгарнулі "Куб жыцця". У гэты час двое ратавальнікаў выбраліся на дах дома. Калі жанчына стала рухацца па брылі балкона, ратавальнікам удалося схапіць яе і зацягнуць на дах, такім чынам прадухіліўшы падзенне.
65-гадовую жыхарку Магілёва перадалі супрацоўнікам хуткай дапамогі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.