У “Маладога Фронта” цяпер адзіны кіраўнік замест Сойму

У “Маладога Фронта” цяпер адзіны кіраўнік замест Сойму

У “Маладога Фронту” цяпер адзін кіраўнік — ім стаў Яўген Васьковіч, актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Бабруйску і былы палітвязень. Раней арганізацыяй кіраваў Сойм, а цяпер у яе будзе адзіны лідар. З абраннем на гэтую пасаду Васьковіча павіншаваў у Фэйсбуку былы старшыня “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч.

Яўген Васьковіч быў арыштаваны 17 студзеня 2011 году і асуджаны на 7 год зняволення паводле абвінавачання ў хуліганскіх дзеяннях у дачыненні афіцыйных будынкаў і ў пашкоджанні маёмасьці. Адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі, не аднойчы трапляў у карцэр.

На волю выйшаў 22 жніўня 2015 году паводле ўказа аб памілаванні, сам прашэння не падпісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі