У Маладзечне пакупнікам прапаноўваюць асобна плаціць за латок для яек
Вось так прадаюцца яйкі ў Маладзечне / kraj.by
У адной з сеткавых крам пакупнікам прапаноўваюць асобна плаціць за латок для яек. У чэку з'яўляюцца дзве пазіцыі — 2,45 рубля за сталовыя яйкі другой катэгорыі і 14 капеек за латок, піша kraj.by.
Калі ж купляць яйкі ў пакеце, заплаціць лавядзецца толькі 2,45 рубля.
У адміністрацыі крамы тлумачаць, што яйкі без упакоўкі "адгрузіў адзін з пастаўшчыкоў". Маўляў, кампанія закупіла латкі асобна. Супрацоўнікі крамы самі фасуюць у іх тавар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.