У Маскве затрымалі Аляксея Навальнага
У Маскве паліцыя затрымала апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Пра гэта ў Твітары напісала яго жонка Юлія.
У акаўнце апазіцыянера з'явіўся запіс: "Прывітанне. Гэта Юля Навальная. Усіх са святам. Аляксея затрымалі ў пад'ездзе дома. Ён прасіў перадаць, што планы не мяняюцца: Цвярская".
Напярэдадні ўлады Масквы дазволілі акцыю апазіцыі на праспекце Сахарава. На вуліцы Цвярской запланаваная праўладная акцыя.
Аднак падрадчыкі не захацелі дапамагаць з усталяваннем сцэны і гуку на акцыі апазіцыі, таму Навальны прапанаваў усім ісці на Цвярскую.
Привет. Это Юля Навальная. Всех с праздником. Алексея задержали в подъезде дома. Он просил передать, что планы не меняются: Тверская.
— Alexey Navalny (@navalny) June 12, 2017
С Днём России! pic.twitter.com/CkfZXT6EKo
— Alexey Navalny (@navalny) June 12, 2017