У Маскве заявілі, што ў Севастопалі затрымалі групу ўкраінскіх дыверсантаў

У Маскве заявілі, што ў Севастопалі затрымалі групу ўкраінскіх дыверсантаў

У Севастопалі затрымалі групу ўкраінскіх дыверсантаў з трох чалавек. Расійскія сілавікі сцвярджаюць, што ўкраінцы рыхтавалі напады на аб'екты ваеннай інфраструктуры і жыццезабеспячэння на паўвостраве Крым. Як паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на ФСБ Расіі, затрыманне было праведзена 9 лістапада. Супрацоўнікі ФСБ захапілі чальцоў "дыверсійна-тэрарыстычнай групы галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны".

Паведамляецца, што падчас ператрусаў былі знойдзеныя "выбуховыя прыстасаванні вялікай магутнасці, зброя і боепрыпасы, сродкі спецсувязі". Таксама ў іх, нібыта, знайшлі карты-схемы аб'ектаў, на якіх планаваліся дыверсіі.

У Кіеве абвяргаюць інфармацыю пра затрыманне ў Севастопалі ўкраінскіх вайскоўцаў, інфармуе УНІАН. Спікер Мінабароны Украіны па пытаннях антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка сказаў, што гэта чарговы "фейк", а ФСБ пераўтварылася ў "фабрыку суцэльнай ілжы". Паводле яго слоў, робіцца гэта з мэтай дыскрэдытацыі ўкраінскіх вайскоўцаў і Украіны ў вачах і расійскай, і сусветнай грамадскасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі