У Мазыры міліцыя знайшла гаспадара забітага сабакі
На камеру відэаназірання трапіў мужчына ў чырвонай куртцы, які вёў на павадку сабаку
У Мазыры міліцыя знайшла гаспадара забітага сабакі. Ім аказаўся 29-гадовы мясцовы жыхар. Як пісалі ў сацсетках, у жывёлы было перарэзанае горла. Выказвалася версія, што яе зарэзаў гаспадар.
Здарэнне адбылося некалькі дзён таму. У міліцыю звярнулася жанчына, якая паведаміла пра знойдзены побач са смеццевымі кантэйнерамі ў адным з мікрараёнаў Мазыра труп сабакі. Міліцыянер, які прыехаў на месца, яго не знайшоў.
Аднак на камеру відэаназірання трапіў мужчына ў чырвонай куртцы, які вёў на павадку сабаку ў бок сметніц, а праз некаторы час вяртаўся ўжо без яго.
Міліцыя паведамляе, што ў бліжэйшы час дзеянням мужчыны "будзе дадзена прававая ацэнка". Раённая газета піша, што гэты выпадак "абуральны па сваёй жорсткасці і цынізме".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.