У Мінгарвыканкам падалі заяўку на правядзенне "Чарнобыльскага шляху"
8 красавіка ў Мінгарвыканкам падалі заяўку на правядзенне "Чарнобыльскага шляху", традыцыйнай вулічнай акцыі. Сярод ініцыятараў — прадстаўнікі сямі палітычных і грамадскіх структур (прадстаўнікі Партыі БНФ, руху "За Свабоду", Беларускай партыі "Зялёныя", Аб'яднанай грамадзянскай партыі ды іншыя). Яны плануюць сабраць удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху" ў аўторак, 26 красавіка, а 18-й гадзіне на пляцоўцы каля Акадэміі навук. А 19-й людзей збіраюцца весці па вуліцах Сурганава і Арлоўскай да праваслаўнай царквы на вуліцы Карастаянавай. Там запланаваны мітынг і ўскладанне кветак, інфармуе БелаПАН.
"Чарнобыльскі шлях" праводзіцца ў Мінску штогод з 1988 года прадстаўнікамі дэмакратычных сіл. Акцыя закліканая прыцягненню ўвагі грамадства да наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, да праблемы развіцця атамнай энергетыкі.