У Мінск прыбыў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў
Ён возьме ўдзел у саміце Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз.
У аэрапорце казахстанскага лідэра сустракаў віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы, інфармуе БелаПАН.
Напярэдадні, 25 жніўня, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі пытанні запланаваную сустрэчу ў тэлефоннай размове, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка. Падрабязнасці размовы невядомыя.
Нагадаем, што перад гэтым ў Мінск прыбылі Пётр Парашэнка і Кэтрын Эштан. Дарэчы, свой візіт у беларускую сталіцу ўкраінскі прэзідэнт пачаў з размовы з прадстаўніцай Еўрасаюза.
Фота — today.kz