У Мінскай і Віцебскай абласцях праходзяць антытэрарыстычныя вучэнні

Падобныя вучэнні ў Беларусі праводзяцца ўсё часцей / sb.by
Падобныя вучэнні ў Беларусі праводзяцца ўсё часцей / sb.by

У Мінскай і Віцебскай абласцях праходзяць антытэрарыстычныя вучэнні. У іх удзельнічаюць падраздзяленні КДБ, МУС, памежнікаў, беларускага войска, ратавальнікаў і "іншых дзяржаўных органаў". З 5 студзеня правяраецца гатоўнасць дзяржорганаў "да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму". Адзначаецца, што задзейнічана вайсковая тэхніка.

Раней падобныя вучэнні праводзіліся на поўдні Беларусі, каля мяжы з Украінай. Адпрацоўваўся сцэнар спробы захопу "незаконным узброеным фармаваннем" аднаго з населеных пунктаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі