У Мінскай вобласці без электрычнасці застаюцца 56 населеных пунктаў

У Мінскай вобласці без электрычнасці застаюцца 56 населеных пунктаў

Наша краіна знаходзіцца пад уплывам цыклона Daniella, на працягу дня захаваюцца складаныя ўмовы надвор'я. На раніцу 12 студзеня ў Мінскай вобласці без электрычнасці застаюцца 56 населеных пунктаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС. Адзначаецца, што аварыйныя брыгады працуюць у Любанскім, Слуцкім, Старадарожскім і Салігорскім раёнах.

Ніякіх праблем з рухам аўтатранспарту на дарогах Міншчыны няма. За суткі адбыліся 37 дарожна-транспартных здарэнняў, у Мінскім раёне загінуў адзін чалавек.

На ўсёй тэрыторыі Мінскай вобласці фіксуюцца ападкі — снег, мокры снег, а на паўднёвым захадзе — дождж. Снег на дарогах прыбіраюць 624 адзінкі тэхнікі (каля 35% ад наяўнай тэхнікі) і 709 рабочых.

Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі