У мінскіх бальніцах застаюцца 9 чалавек, якія атруціліся хлорам у басейне

Як паведамляла Еўрарадыё, 24 красавіка ў басейне ліцэя № 1 праходзілі планавыя заняткі з вучнямі 4-х класаў 105-й сярэдняй школы, якія пачаліся пасля замены вады. Раптоўна дзеці пачалі сябе кепска адчуваць, іх тэрмінова вывелі на паветра ды выклікалі медыкаў. Былі шпіталізаваныя 16 дзяцей і інструктар.
 

Учора ў ліцэі на працягу дня працавалі следчыя і эксперты. На месца выязджалі намеснік кіраўніка Следчага камітэта Аляксей Волкаў і начальнік упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінску палкоўнік юстыцыі Мікалай Талецкі. Па факце парушэння санітарна-эпідэмілагічных правілаў распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі