У мінскім офісе сацыялагічнай лабараторыі "Новак" прайшоў ператрус
14 ліпеня ў мінскім офісе сацыялагічнай лабараторыі "Новак" прайшоў ператрус. Пра гэта mediazona.by распавёў кіраўнік арганізацыі Андрэй Вардамацкі. "Белсат" дадае, што сілавікі забралі камп'ютарную тэхніку і што ператрус праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК.
"Новак" — адна з найстарэйшых сацыялагічных кампаній ў Беларусі. У 2010-м там прайшлі ператрусы, праводзіць палітычныя апытанні ім забаранілі. Лабараторыя займалася ў тым ліку і даследаваннем рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі.
У сераду па Беларусі прайшла чарговая маштабная хваля "зачысткі" грамадзянскай супольнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.