У Мінску 1 студзеня адменяць частку аўтобусных і тралейбусных маршрутаў
1 студзеня грамадскі транспарт Мінска будзе працаваць у аблегчаным рэжыме, паведамляе БЕЛТА.
Так, з 6-й да 9-й гадзіны не будуць хадзіць тралейбусы па маршрутах №№12, 39 і трамваі па маршруце №11. А праца аўтобусных маршрутаў №№43Д, 51, 60 і тралейбусных маршрутаў №№17, 43, 46, 60, 62 адмяняецца з 6-й і да 14-й.
Зменшыцца колькасць транспарту на аўтобусных маршрутах №№9д, 10, 19, 32С, 42, 57, 68, 87С, 99, 100, 103, 113С, 115Э, 121, 139, 147, 159, 921, 941, на тралейбусных маршрутах №№3, 6, 7, 16, 22, 27, 29, 30, 31, 32, 33, 36, 44, 64 і на трамвайных маршрутах №№3 і 6.
Зусім адмяняюцца на гэты дзень аўтобусныя маршруты №№66, 76Э, 83Э, 89Э, 94С, 114С, 125, 151Э. Аўтобусны маршрут №61 ад станцыі метро "Магілёўская" ў напрамку вул. Сяліцкага ў 06.32 адмяняецца.
Акрамя таго, адмяняюцца рэйсы аўтобуснага маршруту №170Э з аўтастанцыі "Паўднёва-Заходняя" ў 09.00, 11.00, 13.00, 15.00 і з Заходніх могілак у 09.46, 11.46, 13.46, 15.46.
Памяншаецца колькасць транспарту на аўтобусных маршрутах №№130, 140; арганізуецца праца аўтобуснага маршруту № 134С.
У перыяд з 1 па 3 студзеня адмяняецца работа аўтобуснага маршруту №172Э.
Фота: БЕЛТА