У Мінску ад піратэхнікі згарэла Toyota RAV4 2015 года (фота)
У Мінску ад піратэхнікі згарэла Toyota RAV4. Здарэнне адбылося ў навагоднюю ноч на Усходняй вуліцы. Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне ў салоне патушылі ратавальнікі. Пакуль невядома, хто неасцярожна выкарыстаў піратэхніку, у выніку чаго загарэўся аўтамабіль. Вядома, што ён практычна новы — 2015 года выпуску.
Фота: mchs.gov.by