У Мінску адбылася фотасесія з героямі скандальнага роліка Mark Formelle
Мужчыны — удзельнікі скандальнага відэароліка кампаніі Mark Formelle зладзілі фотасесію з усімі ахвочымі. Акцыя прайшла 8 сакавіка ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" і была прымеркаваная да Дня жанчын.
Кампанію Mark Formelle папракалі ў сэксісцкай рэкламе, пасля чаго яна вырашыла зрабіць відэа, у якім жаночую бялізну шыюць атлетычныя мужчыны. Зрэшты, ад папрокаў у сэксізме гэта ніяк не дапамагло.