У Мінску адкрыўся візавы цэнтр Іспаніі (фота)

У Мінску адкрыўся візавы цэнтр Іспаніі (фота)

У Мінску адкрыўся візавы цэнтр Іспаніі. Ён знаходзіцца па адрасе вуліца Кальварыйская, 42. У пятніцу там прайшла ўрачыстая цырымонія. Як інфармуе БЕЛТА, у ёй паўдзельнічаў беларускі пасол у Францыі і Іспаніі Павел Латушка, які адзначыў “значны крок для развіцця адносін паміж краінамі”. Паводле яго слоў, Беларусь і Іспанія падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы турызму. Прадстаўнік МЗС Беларусі Аляксей Жбанаў заявіў, што “адносіны паміж Беларуссю і Іспаніяй развіваюцца неверагоднымі тэмпамі”. Іспанскі пасол у Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Ігнасіё Ібаньес Рубіё выказаў спадзяванне, што адкрыццё візавага цэнтру пасадзейнічае павелічэнню колькасці беларускіх турыстаў. У Мадрыдзе хацелі б, каб прыязджала больш беларускіх бізнесменаў.

Раней у Мінску ўжо працаваў такі візавы цэнтр Іспаніі, пасля яго закрыцця беларусам даводзілася ездзіць па візы ў іспанскае генконсульства ў Маскве. Дарэчы, у цэнтры дакументы пачалі прымаць у канцы чэрвеня, яшчэ да яго афіцыйнага адкрыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі