У Мінску адзначаць дзень Рэспублікі Крым

Расійскія салдаты ў Крыме ў 2014 годзе / RFE/RL
Расійскія салдаты ў Крыме ў 2014 годзе / RFE/RL

20 студзеня ў Мінску плануюць адзначыць дзень Рэспублікі Крым. Урачыстае мерапрыемства пройдзе ў Доме Масквы.

Там пакажуць відэафільм пра сучасны Крым і зварот кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Крыма Сяргея Аксёнава да беларускага народа. Пасля гэтага ўдзельнікам святкавання абяцаюць нефармальную частку.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міжнародны фонд сацыяльнай і эканамічнай падтрымкі дзеячаў культуры і мастацтваў народнага артыста Гасцюхіна і сацыяльна-культурны цэнтр "Крымскае зямляцтва" ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзень Рэспублікі Крым быў уведзены ў 2009 годзе. Пасля таго як Расія захапіла Крым у 2014 годзе, свята пакінулі.

Беларусь афіцыйна не прызнала Крым часткай Расіі. Аднак у ліпені 2022-га Лукашэнка ў інтэрв'ю AFP заявіў, што дэ-факта Беларусь прызнала Крым расійскім і супрацоўнічае з ім. А юрыдычнае прызнанне, па яго словах, нічога б не дадало.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі