У Мінску кіроўца каршэрынгавага аўто заехаў у падземны пераход
На месцы здарэння
Сёння раніцай у Мінску аўтамабіль заехаў у падземны пешаходны пераход. Вінаватаму ў аварыі — 23 гады. Ён быў за рулём арандаванага каршэрынгавага аўто, расказалі ў мінскай ДАІ.
ДТЗ адбылося каля 6 гадзін раніцы ў раёне вуліцы Ціміразева. Кіроўца на аўтамабілі CHEVROLET COBALT "не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўчыніў наезд на падземны пешаходны пераход". Машына атрымала пашкоджанні, але людзі не пацярпелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.