У Мінску ліквідавалі наступствы пашкоджання ў высокавольтнай электрасетцы
У Мінску ліквідавалі наступствы пашкоджання ў высокавольтнай электрычнай сетцы, паведамляе ў Twitter прэс-служба "Мінскэнерга". Электрычнасць знікала ў кварталах каля плошчы Багушэвіча. Яе часткова не было па праспекце Дзяржынскага, па вуліцах Клары Цэткін, Розы Люксембург, Карла Лібкнехта, Харкаўскай, Лермантава і Волаха. Ліквідацыяй наступстваў аварыі займаліся дзве брыгады. На гэта спатрэбілася больш за паўтары гадзіны.
"Мінскэнерга" звяртаецца да грамадзян і просіць іх неадкладна паведамляць у аварыйную электрасетак па нумары 144 у выпадку, калі пачуюць гучны хлапок, пабачаць яркую ўспышку ці пашкоджанне ў электрасетцы.
По состоянию на 16:30 всем потребителям восстановлено электроснабжение.
— РУП "Минскэнерго" (@minskenergo) July 31, 2019