У Мінску Mercedes знёс прыпынак у гадзіну пік (фота)

Як піша onliner.by, малады кіроўца Mercedes не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль апынуўся на прыпынку. У ДАІ кажуць, што на гэтым прыпынку каля трохузроўневай развязкі звычайна мала людзей. На шчасце, у момант здарэння на ім ўвогуле нікога не было.



Паводле папярэдняй версіі, кіроўца рухаўся па сярэднім узроўні развязкі праспектаў Дзяржынскага і Жукава і не справіўся з кіраваннем на мокрай праезнай частцы. Аўтамабіль занесла, ён выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў прыпынак.



Фота — auto.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі