У Мінску міліцыя "арыштавала" люстэрка салідарнасці (фота)
Люстэрка з намаляванымі кратамі прастаяла ў цэнтры Мінска два дні.
Увечары 11 чэрвеня нарад міліцыі прыбраў яго, піша nn.by.
Як паведамляла Еўрарадыё, невядомы аўтар размясціў на фасадзе дома 39 на праспекце Незалежнасці інсталяцыю. Гэта было люстэрка з намаляванымі на ім турэмнымі кратамі і надпісам "Апынуцца можа кожны".
Фота — nn.by і Еўрарадыё