У Мінску мітрапаліт Павел блаславіў гандбольную зборную Беларусі (фота)
У Мінску мітрапаліт Павел, кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, блаславіў мужчынскую гандбольную зборную Беларусі. Сустрэча адбылася ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. На ёй прысутнічалі не толькі гульцы, але і галоўны трэнер Юрый Шаўцоў, кіраўнік Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў, старшыня Следчага камітэта і кіраўнік апякунскага савета федэрацыі Іван Наскевіч. Мітрапаліт Павел пажадаў зборнай поспехаў на чэмпіянаце Еўропы, які пройдзе ў Харватыі. Канаплёў уручыў яму памятны падарунак, а атрымаў узнагароду.
Спіс гандбалістаў, якія згуляюць у Харватыі, гл. тут. Сапернікамі беларусаў на папярэднім этапе будуць зборныя Аўстрыі, Нарвегіі і Францыі.
Фота: handball.by