У Мінску не хапае кухараў, прыбіральшчыкаў, прадаўцоў, медыкаў і выхавацеляў
На 1 ліпеня ў Мінску было 8 266 вакансій. Пра гэта паведамляе Упраўленне занятасці насельніцтва камітэта па працы і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Сярод гэтых вакансіяў 45% — рабочыя спецыяльнасці. Як паведамляе сайт, больш за ўсіх у горадзе бракуе кухараў (236), прыбіральшчыкаў (219), арматуршчыкаў (183), плотнікаў (168), прадаўцоў (159). Ёсць шэраг прапановаў і ад наймальнікаў. Найбольшым попытам карыстаюцца прафесіі медсястры (897), доктара (509), інжынера (273), выхавацеля (113).
Таксама паведамляецца, што ў Беларусі зніжаецца адсотак беспрацоўных. На пачатак ліпеня без працы заставаліся 47,2 тысячы чалавек. Дапамога па беспрацоўю на канец чэрвеня склала 231,7 тысяч недэнамінаваных рублёў.