У Мінску "Опель" выкінула на тратуар, пацярпела 5-гадовая дзяўчынка (фота)
Аўтааварыя здарылася ў другой палове дня 17 лютага на скрыжаванні вуліц Ясеніна і Рафіева.
У Мінску тры чалавекі былі збітыя аўтамабілем, які вылецеў на тратуар. Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў аўторак на скрыжаванні вуліц Ясеніна і Рафіева. Як інфармуе БЕЛТА, аўтамабіль "Опель Вектра" спрабаваў развярнуцца, у гэты момант і адбылося сутыкненне з "Опель Астра". Ад удара апошні легкавік выкінула на тратуар. Ён там наехаў на 34-гадовага мужчыну, 63-гадовую жанчыну, якая была з 5-гадовай унучкай.
Як паведамляе сайт onliner.by, у мужчыны чэрапна-мазгавая траўма і закрыты пералом левай нагі. У жанчыны таксама пералом нагі. Нага пацярпела і ў дзяўчынкі. Усіх іх забралі "хуткія". Праводзіцца расследаванне.
Паведамляецца, што кіроўцу "Опель Вектра" 32 гады, кіроўцу "Опель Астра" — 39 гадоў.
Фота: onliner.by