У Мінску пачалі працаваць "Калядныя кірмашы" (фота)
У Мінску з 12 снежня пачалі працаваць "Калядныя кірмашы". Яны з'явіліся на Кастрычніцкай плошчы і каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў. Прычым каля апошняга аб'екта працуе адразу два кірмашы. Акрамя каляднага, там дзейнічае кірмаш прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання "Шчодрыя калядкі".
Фота: БЕЛТА