У Мінску праходзіць суд над байкерам, якога спрабаваў спыніць супрацоўнік ДАІ
У аўторак, 25 кастрычніка, у Мінску пачаўся суд па гучнай справе аб ДТЗ, у якім пацярпеў супрацоўнік ДАІ. Абвінавачаны — байкер, які ў красавіку 2016-га ў цэнтры сталіцы на матацыкле Suzuki Bandit не спыніўся на патрабаванне і працягнуў разам з сабой даішніка, а пасля яны разам трапілі пад аўтамабіль інкасатараў. Праваахоўнік доўга быў у коме, лячыўся, перанёс сур'ёзныя аперацыі. Байкера абвінавачваюць у супраціўленні супрацоўніку міліцыі (ч.1 арт. 363 КК) і ў парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (ч. 2 арт. 317). 31-гадовы абвінавачаны з вясны знаходзіцца пад вартай.
Справу разглядае суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Падрабязную версію здарэння паводле Следчага камітэта гл. тут.