У Мінску пачынае працаваць хатка Дзеда Мароза
Ад сёння, 23 снежня, у Мінску пачынае працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Хатка казачнага персанажа адкрыецца для гасцей апоўдні ў парку Горкага і будзе працаваць штодня з дзясятай раніцы да шостай вечара.
Каб Дзед Мароз паспеў кожнаму надаць увагу, трэба запісацца на пэўны дзень і час. Летась ён споўніў мары 600 дзяцей. Па традыцыі чароўны гаспадар прапануе дзятве гульні, рэбусы, а ў адказ чакае вершы, паведамляе “Звязда”.
Сустракацца з дзецьмі Дзед Мароз будзе да 7 студзеня. У гэты дзень у парку Горкага паставяць калядную казку. Чароўныя героі распавядуць маленькім гледачам пра гісторыю і традыцыі святкавання Раства Хрыстовага.
Фота: sb.by