У Мінску пачаўся закрыты суд па "справе БелаПАН"

У Мінску пачаўся закрыты суд па "справе БелаПАН"

6 чэрвеня пачаўся закрыты суд па "справе БелаПАН". Па ёй праходзяць Ірына Леўшына, Ірына Злобіна, Андрэй Аляксандраў і Дзмітрый Наважылаў. Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

У справе, якую разглядае Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў будынку суда Мінскага раёна, фігуруюць абвінавачанні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў", "іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "здрада дзяржаве", "стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем".

БелаПАН — найстарэйшае ў Беларусі незалежнае інфармацыйнае агенцтва, якое дзейнічала з 1991 года. 1 лістапада 2021-га КДБ прызнаў яго "экстрэмісцкім фармаваннем". Леўшынай (яна была дырэктарам інфармагенцтва), экс-кіраўніку кампаніі Наважылаву і былому намесніку дырэктара Аляксандраву якраз выставілі абвінавачанні ў яго стварэнні.

Тым часам апублікаваная заява "Журналісты — не злачынцы!".

У зале суда / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі