У Мінску патлумачылі затрымку пасадкі на рэйс Lufthansa
У Нацыянальным аэрапорце Мінск патлумачылі затрымку пасадкі на рэйс Lufthansa Мінск — Франкфурт. Нібыта на электронную пошту Нацыянальнага аэрапорта "ад нявызвачаных асобаў" паступіла паведамленне "аб намеры здзейсніць тэрарыстычны акт" якраз у дачыненні да рэйса LH1487. Пасажыраў, якія ўжо селі ў самалёт, папрасілі выйсці з яго, іх багаж выгрузілі.
Вылет самалёта быў запланаваны на 14:20. Яго правяралі сапёры, але нічога небяспечнага не знайшлі.
Самалёт выляцеў толькі ў 16:22.
Як вядома, прычынай пасадкі борта Ryanair Афіны — Вільня 23 траўня ў Мінску называюць такое ж паведамленне на электронную пошту. Гэты інцыдэнт і затрыманне Рамана Пратасевіча выклікала міжнародны скандал, Беларусі пагражаюць сур'ёзныя санкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.